Загадкі на беларускай мове пра жывёл скачать | |
Загадкі беларускай хаткі – віктарына з прызамі!Ці шмат мы ведаем пра хатнія рэчы і прылады, якімі карысталіся нашыя продкі яшчэ 80-100 гадоў таму? Беларускі партал TUT.BY вырашыў высветліць адказ на гэтае пытанне ў межах адмысловай віктарыны. Галоўны прыз – рамантычная вячэра на дваіх ў мінскай страўні "Камяніца", а таксама два квіткі на аднайменны фолк-фэст, які адбудзецца 4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам (вёска Азярцо, 4 км за аўтарынак "Малінаўка"). Менавіта там, на вольным паветры сярод маляўнічых лугоў, месціцца ўнікальная калекцыя драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў, сабраная з усёй Беларусі. Дамы, цэрквы, гаспадарчыя будынкі з аўтэнтычным інтэр’ерам – хатнімі рэчамі і прыладамі. У фэсце бяруць удзел вядомыя фолк-гурты: "Троіца", "Палац", "Маланка Аркестр", Akana, Guda і іншыя. У дадатак да цудоўнай музыкі гледачы будуць мець магчымасць аглядзець музей і зрабіць добрую справу – усе грошы ад фестывальных квіткоў ідуць на рахункі музею, каб ён меў магчымасць падтрымліваць усе экспанаты ў належным стане. Днямі карэспандэнты TUT.BY Юлія Гардзіенка і Антон Матолька наведалі музей, каб сфатаграфаваць самыя цікавыя рэчы і прылады. Ваша мэта – здагадацца, што гэта за рэч і як нашы продкі яе выкарыстоўвалі. Той, хто першым угадае найбольш прадметаў , і чые адказы будуць найбольш дэталёвымі, атрымае галоўную ўзнагароду. Прызёры, якія зоймуць 2-е і 3-е месцы, таксама атрымаюць па два квіткі на фэст “Камяніца”. Адказы дасылайце на мэйл kamyanitsa@gmail.com . Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя на TUT.BY у чацьвер 26 жніўня. Фота 1. Фота 2. Фота 3. Фота 4. 4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту - фолк-фэст "Камяніца". Кошт квіткоў на мерапрыемства будзе звычайны для музею – 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Фэст працягнецца з 15 да 22 гадзіны. Папярэдняя рэгістрацыя і дадатковая інфармацыя на сайце. Даведка: +375 29 6701330, 017 5076937. Скачать:
| |
|
Рекомендуем также: | |